Расгвардыя правяла вучэнні па падаўленні пратэстаў у Расіі і Беларусі

Расійскія сілавікі / Ведомости

Расійскія сілавікі / Ведомости

Расгвардыя правяла вучэнні па падаўленні пратэстаў у Расіі і Беларусі. Пра гэта паведамляе Цэнтр Нацыянальнага Супраціву Украіны.

Сцвярджаецца, што на вучэннях адпрацоўваліся два сцэнары. Першы — падаўленне масавых пратэстаў мабілізаваных і іх родных падчас правядзення ўсеагульнай мабілізацыі ў Расіі.

Другі сцэнар — заход расійскіх сілавікоў на тэрыторыю Беларусі для "навядзення парадку" пасля таго, як Украіна і Польшча нанясуць ракетныя удары па лагерах “вагнераўцаў”. Паводле вучэнняў, колькасць наймітаў у нашай краіне складзе 20 тысяч чалавек.

Калоны ПВК "Вагнер" працягваюць заязджаць у Беларусь. Па ацэнках экспертаў, цяпер у нашай краіне можа знаходзіцца ад 3000 да 5000 тысяч прыгожынскіх баевікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі