Гродзенскія вайскоўцы паказалі, як замаскіраваліся каля мяжы
Вайскоўцы "замаскіраваліся"
З'явіўся фотарэпартаж з месца часовай дыслакацыі падраздзяленняў 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады ў памежных раёнах (дакладнае месца не згадваецца). Гродзенскія вайскоўцы паказалі, як яны там замаскіраваліся і замаскіравалі сваю бронетэхніку. Таксама яны займаюцца праверкай дакументаў у памежнай зоне. Не выключана, што разам з беларускімі вайскоўцамі там знаходзяцца і былыя "вагнераўцы" .
Раней рэжым Лукашэнкі заявіў пра ўзмацненне "групоўкі войскаў" у Гомельскай вобласці "з мэтай рэагавання на любыя магчымыя правакацыі". Украіна заклікае Мінск адвесці войскі ад дзяржаўнай мяжы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.