У ПВК Вагнера кажуць, што не ўдзельнічаюць цяпер у вайне супраць Украіны

Вагнеравец, ілюстрацыйнае фота

Вагнеравец, ілюстрацыйнае фота / sb.by

Супрацоўнікі ПВК Вагнера не ўдзельнічаюць у вайне супраць Украіны і прысутнічаюць толькі ў Афрыцы і Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным тг-канале скандальна вядомая прыватнай ваеннай кампаніі.

"Падраздзяленняў ПВК няма ні ў Расгвардыі, ні ў шэрагах Міністэрства абароны Расіі, ні дзе-небудзь яшчэ", — гаворыцца ў заяве. Прадстаўнікі ПВК абяцаюць дадаткова абвясціць, калі сітуацыя зменіцца.

Заява з'явілася пасля таго, як МЗС Украіны абвінаваціў рэжым Лукашэнкі ў нарошчванні на мяжы вайскоўцаў, узбраення і тэхнікі пад выглядам вучэнняў.

У МЗС Украіны кажуць, што афіцыйны Мінск размясціў у Гомельскай вобласці танкі, артылерыю, рэактыўную сістэму залпавага агню, сродкі СПА і інжынерную тэхніку. Таксама ўкраінскі бок заявіў пра наяўнасць каля мяжы наймітаў, якія раней былі ў ПВК Вагнера.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі