"Расія будзе вымушаная мяняць сваё стаўленне": Чалы пра вынікі апытання УЦВГД

Мітынг супраць інтэграцыі з Расіяй. Мінск, 2019 / Еўрарадыё
Мітынг супраць інтэграцыі з Расіяй. Мінск, 2019 / Еўрарадыё

Меркаванні наконт таго, ці ёсць дакладным нашумелае апытанне ад расійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі, падзяліліся. Аднак аналітык Сяргей Чалы лічыць, што, калі зыходзіць з вынікаў даследавання, становіцца прыкладна зразумела, якое змяненне палітыкі ў адносінах да Лукашэнкі, Беларусі і беларускай апазіцыі плануюць у Крамлі, заказваючы такога роду апытанні.

— Сам Венядзіктаў [галоўны рэдактар "Эха Москвы". — Еўрарадыё] нядаўна прагаварыўся пра тое, што ў яго на радыё будзе вялікае інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай. Мы памятаем, як літаральна год таму немагчыма было прабіць так званую сцяну, калі агульная палітыка афіцыйных і астатніх СМІ была такая, што, маўляў, мае сэнс размаўляць толькі з уладай, — расказвае аналітык у эфіры на сваім ютуб-канале.

Я ўжо казаў пра тое, што, можа быць, мае сэнс менш стукацца ў дзверы Масквы з той логікай, што ключы ад крэсла ў жоўтым доме на Карла Маркса, 38 [Адміністрацыя прэзідэнта Беларусі. — Еўрарадыё] знаходзяцца ў Крамлі. Дынаміка і логіка падзей будзе такая, што рана ці позна Расія будзе вымушаная мяняць сваё стаўленне. Прызнае статус-кво, які адбываецца, і сцэнар двоеўладдзя, якога пастаянна баіцца Лукашэнка, які можа паўстаць, як ён лічыць, у тым выпадку, калі нешта няправільна зробяць у Канстытуцыі.

— Быццам бы як ужо ідзе інфармацыя пра тое, што Расія моцна незадаволеная слабым ходам выканання абавязацельстваў, уключаючы інтэграцыйныя ініцыятывы. Іх, відаць, не паспяваюць зрабіць да расійскага Дня народнага адзінства, і НТВ, мабыць, рыхтуе чарговы прыліў "Хросных бацек" [серыя дакументальных фільмаў расійскага тэлеканала. — Еўрарадыё].

Апошні такі прыклад — гэта было напярэдадні нежадання Лукашэнкі падпісваць дакументы па стварэнні Мытнага саюза. Тады якраз было тры фільмы пра яго. Зразумела, што гэта не спроба паўплываць на думкі і дзеянні Лукашэнкі, гэта падрыхтоўка грамадскай думкі да дзеянняў расійскай улады ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Як гэта было тады, так гэта, відавочна, робіцца і цяпер, — падсумоўвае аналітык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі