Расія нанесла ўдар па лякарні ў Дняпры

Будынак лякарні ў Дняпры / t.me/dnipropetrovskaODA/
Будынак лякарні ў Дняпры / t.me/dnipropetrovskaODA/

26 траўня Расія нанесла ракетны ўдар па ўкраінскім горадзе Днепр. Ракета трапілі ў лякарню. Будынак загарэўся. Пашкоджаны і суседнія дамы. Вядома пра больш за два дзясяткі пацярпелых, сярод іх двое дзяцей ва ўзросце 3 і 6 гадоў. Ёсць зніклыя без вестак. Паводле папярэдніх даных, адзін чалавек загінуў.

"Расійскія тэрарысты ў чарговы раз пацвярджаюць свой статус змагароў з усім гуманным і сумленным, піша прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. — ...Павінны атрымаць перамогу над гэтымі нелюдзямі незваротна і як мага хутчэй. Таму што наш час — гэта нашы людзі. А нашы людзі — гэта самае дарагое, што ёсць ва Украіне".

Нядаўна Рэспубліка Беларусь не падтрымала рэзалюцыю Асамблеі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя з асуджэннем агрэсіі Расіі супраць Украіны, у тым ліку ўдараў па медустановах.

Расія нанесла ўдар па лякарні ў Дняпры

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі