Расія прыпыняе ўдзел у Дамове аб стратэгічных наступальных узбраеннях

Расія прыпыняе ўдзел у дамове па кантролі за ядзернай зброяй / kapital-rus.ru
Расія прыпыняе ўдзел у дамове па кантролі за ядзернай зброяй / kapital-rus.ru

Расія прыпыняе ўдзел у Дамове аб стратэгічных наступальных узбраеннях (СНУ-3). Пра гэта 21 лютага ў сваёй прамове заявіў Уладзімір Пуцін.

СНУ-3 — гэта апошняя па часе дамова паміж Расійя і ЗША наконт кантролю над ядзернай зброяй. Дакумент быў падпісаны на 10 гадоў у Празе ўвесну 2010 года з магчымасцю падаўжэння на 5 гадоў. На пачатку 2021-га і ЗША, і Расія падоўжылі яго дзеянне.

У адпаведнасці з дамовай, кожны бок павінен скараціць свае запасы ядзерных боегаловак да 1550 адзінак і да 700 адзінак для разгорнутых носьбітаў — міжкантынентальных балістычных ракет, балістычных ракет падводных лодак і цяжкіх бамбавікоў.

Перамовы паміж Масквой і Вашынгтонам наконт новай дамовы былі запланаваныя на лістапад 2022-га, але ў апошні момант іх адмянілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі