Расія рыхтуе закон аб спрашчэнні міграцыйных адносінаў з Беларуссю
Урад Расіі ўнёс у Дзярждуму законапраект аб ратыфікацыі пратакола аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж урадамі Расіі і Беларусі аб выкарыстанні міграцыйнай карты.Сярод іншага ён прадугледжвае вызваленне ад атрымання міграцыйнай карты замежнікаў, якія часова або стала пражываюць на тэрыторыях дзвюх дзяржаў. Адпаведны дакумент размешчаны ў электроннай базе дадзеных Дзярждумы, паведамляе БЕЛТА.
Апроч грамадзян з трэціх краінаў, якія стала пражываюць у Беларусі і Расіі, ад атрымання міграцыйнай карты могуць вызваліць чальцоў экіпажаў марскіх і рачных суднаў, якія заходзяць у марскія і рачныя парты дзяржаў бакоў. Таксама па ініцыятыве беларускага боку вызваляюцца ад атрымання міграцыйных карт замежныя грамадзяне, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу Беларусі для часовага знаходжання на яе тэрыторыі.