Расія рыхтуецца ваяваць яшчэ некалькі гадоў — брытанская выведка

Вайна ва Украіне

Вайна ва Украіне / ria.ru

Брытанская выведка прысвяціла сваю зводку расійскаму дзяржбюджэту і выдаткам на вайскова-абаронны сектар. Яе аўтары пішуць, што выдаткі на абарону ў РФ, як мяркуецца, вырастуць прыкладна да 30% ад агульнага аб'ёму дзяржаўных выдаткаў у 2024 годзе (пра гэта раней пісала агенцтва Bloomberg). Запланаваны абаронны бюджэт складае 10,8 трыльёна рублёў, што эквівалентна прыкладна 6% ВУП і павелічэнню на 68% у параўнанні з 2023 годам.

Верагодна, што Расія зможа падтрымліваць гэты ўзровень абаронных выдаткаў да 2024 года, але толькі за кошт іншых сектараў эканомікі, гаворыцца ў зводцы брытанскай выведкі.

Інфармацыя аб расійскіх абаронных выдатках засакрэчаная, але ўцечка дазваляе выказаць здагадку, што Расія рыхтуецца да яшчэ некалькіх гадоў баявых дзеянняў ва Украіне, мяркуюць у выведцы.

26 верасня міністр абароны РФ Сяргей Шайгу на калегіі Мінабароны выказаўся пра дасягненне мэтаў "СВА" да 2025 года. Аднак пасля таго, як на гэтую лічбу звярнулі ўвагу СМІ, было заяўлена, што Шайгу меў на ўвазе планы пераўзбраення расійскай арміі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі