Расія вярнула ў Беларусь 100 тысяч кляшчоў

Кляшчы

Кляшчы / 32.fsvps.gov.ru

Расіяне не дазволілі завезці з Беларусі 100 тысяч кляшчоў-энтамафагаў, паведамляе Рассельгаснагляд.

Аўтамабіль з кляшчамі Phytoseiulus Persimilis ехаў праз Смаленскую вобласць. Канчатковым пунктам была пазначаная Белгарадская вобласць РФ. Беларуская ветэрынарная служба выдала на груз ветэрынарны секртыфікат. Краінай паходжання быў паказаны Егіпет.

Аднак расіяне палічылі гэты груз кантрабандай. Яны заявілі, што звесткі на ўпакоўцы не адпавядаюць інфармацыі ў суправаджальных дакументах. У ветэрынарным сертыфікаце не знайшлі ўсёй неабходнай інфармацыі, затое выявілі некарэктныя звесткі наконт прызначэння і знаходжання грузу на тэрыторыі Мытнага саюза. Таксама ў перавозчыка не было генеральнага дазволу Рассельгаснагляду на ўвоз у Расію з Беларусі насякомых егіпецкага паходжання.

У выніку кляшчоў вярнулі ў Беларусь.

Кляшчы-энтамафагі — гэта драпежныя кляшчы, якіх выкарыстоўваюць у сельскай гаспадарцы для абароны раслін ад шкоднікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі