Расія высылае 18 супрацоўнікаў прадстаўніцтва ЕС у Маскве

Расія высылае 18 супрацоўнікаў прадстаўніцтва ЕС у Маскве

Расія высылае 18 супрацоўнікаў прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Маскве. Гэта адказ на тое, што ЕС выслаў 19 расійскіх дыпламатаў з прадстаўніцтва пры ЕС, заяўляе прэс-служба МЗС Расіі.

Расійскае замежнапалітычнае ведамства кажа пра "недружалюбныя дзеянні Еўрасаюза". У пятніцу ў МЗС Расіі выклікалі кіраўніка прадстаўніцтва ЕС Маркуса Эдэрэра і выказалі яму рашучы пратэст. У Расіі ўскладаюць на Еўрасаюз адказнасць за "паслядоўнае разбурэнне архітэктуры двухбаковага дыялогу і супрацоўніцтва, якая стваралася дзесяцігоддзямі".

Ад пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны з ЗША і краін Еўропы былі высланыя некалькі соцень расійскіх дыпламатаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі