Расія высылае 45 польскіх дыпламатаў
Расія высылае 45 польскіх дыпламатаў. Гэта адказ Масквы на нядаўнюю высылку Польшчай больш за 40 расійскіх дыпламатаў. Яны павінны пакінуць РФ да канца дня 13 красавіка.
Польскаму амбасадару ў МЗС Расіі заявілі "рашучы пратэст з нагоды аб'яўлення расійскіх дыпламатаў persona non grata". У расійскім знешнепалітычным ведамстве лічаць, што гэты крок "дэманструе намаганне Варшавы канчаткова разбурыць дачыненні з Масквой".
Расійскіх дыпламатаў у апошнія тыдні высылаюць многія краіны Еўропы (некаторыя — дзясяткамі). Заяўляецца, што яны займаліся дзейнасцю, якая "несумяшчальная са статусам дыпламата" (г. зн. шпіянажам).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.