Расія выйшла з ВКЛ пры яго раздзяленні — старшыня Прэзідыума НАН Беларусі

Уладзімір Гусакў / sb.by
Уладзімір Гусакў / sb.by

Народы Беларусі і Расіі маюць адзіны корань — Вялікае Княства Літоўскае. Пра гэта заявіў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў. Заява прагучала падчас кангрэса маладых навукоўцаў Беларусі і Расіі, які праходзіць у Мінску, піша "СБ. Беларусь Сегодня".

"Нас спрабавалі падзяліць, даказваючы, што ў нас розныя гісторыі. Але калі нашы навукоўцы грунтоўна сталі даследаваць гэтае пытанне, высветлілі — супярэчнасцяў няма. Бо ўсе мы родам з Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Так, падчас міжусобіц адбыўся яго падзел. Але пасля Беларусь у складзе Расійскай імперыі была больш за 200 гадоў. Нават гэты перыяд паказвае, што нас многае аб'ядноўвае", — паведаміў кіраўнік беларускай Акадэміі навук.

Заява Гусакова прэтэндуе на новую гістарычную канцэпцыю. Праўда, не выключана, што ён меў на ўвазе Кіеўскую Русь — старажытнае аб'яднанне ўсходнеславянскіх княстваў.

Уладзімір Гусакоў — эканаміст-аграрнік. Гуманітарныя навукі (у тым ліку гісторыя) — не яго сфера дзейнасці. На пасадзе кіраўніка Акадэміі навук ён на пачатку 2021 года адзначыўся фразай: "Роля навукі — быць разам з уладай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі