Расія збіраецца выдаць Беларусі яшчэ аднаго ўдзельніка пратэстаў

Расія збіраецца выдаць Беларусі яшчэ аднаго ўдзельніка пратэстаў

Расія збіраецца выдаць Беларусі яшчэ аднаго ўдзельніка пратэстаў — Андрэя Казімірава. Насуперак забароне Еўрапейскага суда па правах чалавека, як і ў сітуацыі са спартсменам Аляксеем Кудзіным, паведамляе openmedia.io.

Выдаць Беларусі Андрэя Казімірава, фігуранта справы аб "масавых беспарадках", дазволіў расійскі суд. Рашэнне ўступіла ў сілу 29 ліпеня.

Казіміраў удзельнічаў у мірных пратэстах у Брэсце пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі і быў паранены гумовай куляй у нагу. Яго разам з сябрам затрымалі ў жніўні. Па словах адваката, хлопца збівалі, а праз два дні ўзялі пісьмовую заяву, што ён не мае ніякіх прэтэнзій да міліцыянераў і адпусцілі. У верасні мінулага года Андрэй Казіміраў з'ехаў з Беларусі. У студзені сёлета яго затрымалі ў Расіі.

Казіміраў — адзіны затрыманы ў Расіі беларус, якога расійскія праваабаронцы прызналі палітвязнем.

Раней Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў выдаваць Беларусі затрыманага ў РФ спартсмена Аляксея Кудзіна, удзельніка пратэстаў у жніўні 2020-га. Аднак яго ўсе роўна перадалі беларускім праваахоўнікам і ён знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі