Расіяне абстралялі Кіеў ракетамі, а ў Маскве збівалі чарговы беспілотнік

Хуткія ў раёне падзення беспілотніка ў Маскве / РІА Новости

Хуткія ў раёне падзення беспілотніка ў Маскве / РІА Новости

У Кіеве і Кіеўскай вобласці раніцай 11 жніўня грымелі выбухі. Працавала супрацьпаветраная абарона, паведамляе hromadske. Паводле словаў мэра Кіева Віталя Клічко, абломкі ракет упалі на тэрыторыю дзіцячай бальніцы, пашкоджаны дах дома на Багатырскай вуліцы. Пацярпелых няма. Міністэрства абароны Украіны перад гэтым паведамляла, што фіксуе запуск расійскіх ракет "Кінжал" у кірунку Кіеўскай вобласці.

А над Масквой сёння раніцай змагаліся з беспілотнікам. У расійскім Мінабароны кажуць, што яго збілі, абломкі ўпалі ў раёне Карамышаўскай набярэжнай, ніхто не пацярпеў і "сур'ёзных разбурэнняў няма". Між тым расійскія тэлеграм-каналы публікуюць абломкі беспілотніка, якія былі выяўленыя ў лясным масіве недалёка ад лякарні №67. На тэрыторыі самой бальніцы таксама знайшлі абломкі БПЛА.

24 лютага 2022 года Расія напала на Украіну. Амаль штодня абстрэльвае ракетамі і беспілотнікамі мірныя гарады, дзе гінуць людзі. У апошні час беспілотнікі сталі далятаць і да Масквы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі