Расіяне лічаць, што супраць іх ва Украіне ваявалі 700 беларускіх добраахвотнікаў

Беларускі добраахвотнік на фронце ва Украіне

Беларускі добраахвотнік на фронце ва Украіне / t.me/belwarriors/

Расіяне лічаць, што супраць іх ва Украіне ваявалі 700 беларускіх добраахвотнікаў. Гэтая лічба ўтрымліваецца ў аналітычнай запісцы, складзенай у Мінабароны РФ, піша iz.ru. Верагодна, у яе ўваходзяць і загінулыя, і тыя, хто звольніўся і ўжо з'ехаў з Украіны.

У Мінабароны Расіі лічаць, што ва Украіну прыязджала 12,7 тысячы добраахвотнікаў з 88 краін свету. Найбольш з Польшчы — больш за 2,7 тысячы. Каля тысячы чалавек прыехалі з ЗША, па 900 — з Грузіі і Канады, таксама па 700 з Вялікабрытаніі і Румыніі. Цяпер жа, мяркуюць у Маскве, працягваюць ваяваць каля 2 тысяч добраахвотнікаў. Большасць з іх — на поўдні Украіны ў Запарожскай вобласці.

Беларусы ваююць ва Украіне супраць расіян у складзе некалькіх падраздзяленняў. Найбольшае з іх — полк Каліноўскага (на фронце знаходзяцца яго батальёны "Волат" і "Літвін").

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі