Расіяне перахапілі ў Пскоўскай вобласці 19 тон ялавічыны з Беларусі

Расіяне перахапілі ў Пскоўскай вобласці 19 тон ялавічыны з Беларусі

У Себежскім раёне Пскоўскай вобласці на беларуска-расійскай мяжы быў спынены груз з Беларусі — 19 тон замарожанай ялавічыны. Як інфармуе прэс-служба “Рассельгаснагляду”, везлі мяса ў Маскву, на адрас нейкай юрыдычнай асобы. Аднак расійскія спецыялісты выявілі неадпаведнасць у дакументах. Калі ў ветэрынарным сертыфікаце адзначалася “рэалізацыя без абмежаванняў”, дык на маркіровачнай этыкетцы можна было прачытаць наступныя словы: “для прамысловай перапрацоўкі”. Падобную неадпаведнасць знайшлі і ў звестках пра вытворцу. Таму груз вярнулі ў Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі