Расіяніна, падазраванага ў выбуху аўтамабіля ў Маскве, затрымалі ў Турцыі

Затрыманне расіяніна, якога падазраюць у выбуху аўтамабіля

Затрыманне расіяніна, якога падазраюць у выбуху аўтамабіля / x.com/AliYerlikaya

У Турцыі затрымалі расіяніна, якога падазраюць у выбуху аўтамабіля ў Маскве. Пра гэта напісаў кіраўнік турэцкага МУС Алі Ерлікая.

Паведамляецца, што затрыманага завуць Яўген Серабракоў. У Турцыю ён прыбыў як турыст авіярэйсам Масква-Бодрум.

Ерлікая апублікаваў кадры затрымання. Паводле яго, у 10:30 раніцы прадстаўнікі расійскага падраздзялення Інтэрпола перадалі турэцкім калегам інфармацыю пра тэракт, учынены Серабраковым, і паведамілі, што ён вылецеў з Масквы ў Бодрум. Турэцкая паліцыя затрымала яго ў Бодруме.

Як распавядала Еўрарадыё, выбух адбыўся раніцай 24 ліпеня на поўначы Масквы. Паведамлялася, што паранены пры выбуху мужчына — вайсковец Андрэй Таргашоў. Акрамя яго шпіталізаваная жанчына, якая была на пасажырскім сядзенні.

Як паведамляецца, Таргашоў — афіцэр вайсковай часці "псіхалагічных аперацый". Ён поўны цёзка намесніка начальніка перадавальнага радыёцэнтра 89-га цэнтра спадарожнікавай сувязі УС РФ Андрэя Таргашова.

Пасля выбуху вайсковец страціў ступні, але змог спыніць крывацёк. Цяпер ён шпіталізаваны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі