Расійская апазіцыя "пахавала" адразу 8 дэпутатаў Дзярждумы
У расійскім Пецярбургу актывісты апазіцыі ўсталявалі кардонныя надмагіллі з імёнамі і фотаздымкамі васьмі дэпутатаў Дзярждумы ад “Адзінай Расіі”. Акцыя прайшла ў Пулкаўскім парку. Арганізатары акцыі патлумачылі, што гэтыя дэпутаты здрадзілі сваім выбаршчыкам, калі прагаласавалі за пенсійную рэформу.
Паліцыя затрымала дваіх чалавек. Актывісты сцвярджалі, што гэта журналіст і фатограф, якія асвятлялі акцыю, а праваахоўнікі заявілі, што гэта левыя актывісты. Іх аштрафавалі за арганізацыю няўзгодненай акцыі, паведамляе meduza.io