Расійская біятланістка Сабітава вырашыла выступаць за Беларусь

Расійская біятланістка Сабітава вырашыла выступаць за Беларусь

Расійская біятланістка Адэліна Сабітава вырашыла выступаць за зборную Беларусі. Пра гэта інфармуе ТАСС са спасылкай на крыніцу, якая "знаёмая з ходам афармлення яе пераходу". Спартсменцы з Удмурціі 22 гады. Яна ніколі не ўваходзіла ў склад расійскай зборнай і не прадстаўляла РФ на міжнародных спаборніцтвах. І калі Беларуская федэрацыя біятлону і Адэліна Сабітава звярнуліся ў Саюз біятланістаў Расіі, там пераход ухвалілі.

Наступны крок — зварот у Міжнародны саюз біятланістаў, які мусіць ухваліць змену спартыўнага грамадзянства Сабітавай. Аднак IBU часова наклаў мараторый на такія пераходы. Чакаецца, што яго здымуць пасля прыняцця новага статута арганізацыі на кангрэсе, які адкрыецца 18 кастрычніка ў Мюнхене.

Адэліна Сабітава выступала на апошнім чэмпіянаце Расіі ў адной асабістай гонцы — у спрынце, і заняла 44-е месца.

Расійская біятланістка Сабітава вырашыла выступаць за Беларусь
Сабітава ў Раўбічах пад Мінскам / З архіву БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі