Расійская грамадзянская авіяцыя знаходзіцца на мяжы калапсу — ГУР Украіны

Жорсткая пасадка

Жорсткая пасадка / kommersant.ru

Расійская грамадзянская авіяцыя знаходзіцца на мяжы калапсу, заявілі ў Галоўным упраўленні разведкі Мінабароны Украіны. Украінская разведка спасылаецца на даныя, атрыманыя падчас кіберспецаперацыі. Гэта закрытыя службовыя дакументы федэральнага агенцтва паветранага транспарту ("Расавіяцыі"), якое фіксуе ўсе надзвычайныя выпадкі.

Толькі ў студзені 2023-га ў грамадзянскай авіяцыі РФ зафіксавалі 185 авіяздарэнняў. Сцвярджаецца, што лідарам стаў расійскі самалёт Sukhoi Superjet 100 — 34 праблемныя выпадкі.

У студзені-жніўні сёлета ў Расіі былі 150 выпадкаў тэхнічных няспраўнасцяў самалётаў. За аналагічны перыяд мінулага года іх налічылі толькі 50. Такім чынам, рост небяспекі палётаў у Расіі вырас утрая, падкрэслівае ГУР.

Найбольш праблемнымі месцамі расійскай авіяцыі застаюцца рухавікі і шасі, а таксама іншыя важныя элементы: гідрасістэмы, закрылкі і праграмнае забеспячэнне. У РФ сур'ёзныя цяжкасці з абслугоўваннем бартоў з вялікім налётам. З-за недахопу магутнасцяў і спецыялістаў у Маскве спрабуюць пераарыентаваць абслугоўванне самалётаў на Іран, дзе адпаведныя працы ажыццяўляюць без адпаведнай сертыфікацыі.

Востры дэфіцыт запчастак прывёў да так званага "авіяканібалізму", калі адны самалёты разбіраюць для рамонту іншых. Паводле ацэнкі наяўных звестак да сярэдзіны 2023 года ў РФ пусцілі на "донарства" больш за 35% паветраных суднаў.

Такім чынам заходнія санкцыі дзейнічаюць. "Аналіз характару авіяцыйных інцыдэнтаў з атрыманых дакументаў паказвае, што шэраг адмоваў, асабліва звязаных з рухавікамі, шасі і механізацыяй крылаў, мае сістэмны характар",адзначаюць у Кіеве. У Маскве ж гэтыя праблемы намагаюцца схаваць.

Расійская грамадзянская авіяцыя знаходзіцца на мяжы калапсу — ГУР Украіны
t.me/DIUkraine/
Расійская грамадзянская авіяцыя знаходзіцца на мяжы калапсу — ГУР Украіны
Расійская грамадзянская авіяцыя знаходзіцца на мяжы калапсу — ГУР Украіны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі