Расійская "Новая газета" выдаліць усе матэрыялы пра вайну з Украінай
Расійская "Новая газета" выдаліць усе матэрыялы пра вайну з Украінай — як сайта, так і з сацсетак.
Такое рашэнне ў рэдакцыі патлумачылі ваеннай цэнзурай новым законам "аб фэйках". Журналісты спаслаліся на прыклад сваіх калег з іншых выданняў, чые сайты заблакавалі ў Расіі.
Да таго ж, новы закон пагражае вялізнымі тэрмінамі — да 15 гадоў турмы — за інфармацыю пра вайну ва Украіне. І нават за само азначэнне "вайна". "Мы не маем права рызыкаваць свабодай нашых таварышаў", — кажуць у "Новай газеце".
Але пры гэтым выданне абяцае асвятляць наступствы вайны, з якімі сутыкнулася Расія: "Эканамічны крызіс, які развіваецца, імклівае падзенне ўзроўню жыцця, праблемы з доступам да замежных лекаў і тэхналогіях, пераследу іншадумцаў, у тым ліку за антываенныя выказванні".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.