Расійская спявачка Жанна Фрыске памерла ва ўзросце 40 гадоў

Расійская спявачка Жанна Фрыске, якая хварэла на рак мозгу, памерла ва ўзросце 40 гадоў. Пра гэта паведамляюць СМІ са спасылкай на яе бацьку Уладзіміра Фрыске. Падрабязнасцяў здарэння ён не ўдакладніў.

Пухліну галаўнога мозгу ў спявачкі дыягнаставалі ў сярэдзіне 2013 года. Яна праходзіла лячэнне ў лепшых клініках свету. У пэўны момант дактары нават вырашылі, што жыццю Фрыске ўжо нічога не пагражае. Аднак на днях стала вядома, што спявачцы трэба прайсці яшчэ адзін курс лячэння.

Жанна Фрыске атрымала вядомасць як салістка групы "Блестящие", дзе яна выступала з 1996 па 2003 год. Пасля сыходу з групы яна пачала сольную кар'еру, а таксама грала некалькі роляў у кіно.

Паведамляецца, што апошнія месяцы артыстка жыла з мужам, тэлевядоўцам з Беларусі Дзмітрыем Шепелевым і маленькім сынам Платонам у загарадным доме. Фрыске з мужам збіраліся заснаваць фонд дапамогі хворым на рак.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі