Расійскі верталёт над Курскай вобласцю збілі з дапамогай FPV-дрона

Верталёт атрымаў сур'ёзнае пашкоджанне

Верталёт атрымаў сур'ёзнае пашкоджанне / Кадр з відэа

Расійскі верталёт Мі-28 над Курскай вобласцю збілі з дапамогай FPV-дрона. Адзначыліся байцы падраздзялення М2 Цэнтра спецаперацый СБУ.

Аперацыю называюць унікальнай. Гэта адбылося "ўпершыню ў гісторыі", піша hromadske.ua. 

Аперацыя была праведзена 6 жніўня. Украінцы не маюць пакуль інфармацыі пра лёс верталёта. Расійскія "ваенкары" пішуць, што экіпаж здолеў пасадзіць верталёт, яго будуць рамантаваць, і ахвяраў няма. Таксама ўчора ўкраінцамі над Курскай вобласцю быў збіты яшчэ адзін верталёт — Ка-52, ён цалкам знішчаны. Ёсць звесткі, што за суткі былі збітыя тры верталёты.

Расійскі верталёт над Курскай вобласцю збілі з дапамогай FPV-дрона
Збіты Ка-52

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі