Расійскія дыпламаты наведалі затрыманых па справе "крывавага салюту" ў Мінску

Расійскія дыпламаты наведалі затрыманых па справе "крывавага салюту" ў Мінску

Расійскім дыпламатам дазволілі наведаць затрыманых па справе "крывавага салюту" ў Мінску, інфармуе ria.ru. Гэта два супрацоўнікі кампаніі, якія прыбылі ў Беларусь для кансультавання вайскоўцаў у пытанні выкарыстання феерверкавых вырабаў. 3 ліпеня ў Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь падчас салюту былі параненыя 9 чалавек, загінула жанчына. Была распачатая крымінальная справа. Сярод версій, якія разглядае следства — няякасныя зарады. Высветлілася, што салютныя ўстаноўкі і феерверачныя вырабы былі купленыя ў Расіі.

8 ліпеня консульскія супрацоўнікі расійскага пасольства ў Беларусі атрымалі дазвол Следчага камітэта на наведванне затрыманых грамадзян Расіі. Яны знаходзяцца ў следчым ізалятары № 1. Адзначаецца, што "стан здароўя расійскіх грамадзян здавальняючы, скаргаў на ўмовы ўтрымання расіяне не маюць". Расійскія дыпламаты трымаюць сувязь з адвакатамі і сваякамі затрыманых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі