Расійскія прапагандысты трапілі пад абстрэл ва Украіне

Ростислав Журавлёв с российскими знаками отличия / VK
Расціслаў Жураўлёў з расійскімі знакамі адрознення / VK

Супрацоўнікі расійскіх дзяржаўных медыя "Известия" і "МИА "Россия сегодня" (туды ўваходзяць "РИА Новости" і Sputnik) трапілі пад артабстрэл ва Украіне.

Паведамляецца, што ў выніку загінуў расійскі ваенкар Расціслаў Жураўлёў. Іншыя атрымалі параненні, якія не пагражаюць жыццю.

Расійскія прапагандысты падчас працы на акупаваных тэрыторыях Украіны нярэдка апранаюць расійскую форму з шаўронамі "Z" і трыкалорам. Згодна з міжнародным правам, прэса не можа выкарыстоўваць знакі адрознення бакоў канфлікту, бо інакш журналістаў можна прыняць за камбатантаў, тады яны становяцца законнай ваеннай цэллю. Аднак падрабязнасцяў пра тое, пры якіх абставінах група прапагандыстаў трапіла пад абстрэл, пакуль няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі