Расійскія спажыўцы могуць застацца без унітазаў

Разлічваць на імпартазамяшчэнне не даводзіцца — ёсць складанасці з закупкай сыравіны / Ілюстратыўнае фота pixabay.com
Разлічваць на імпартазамяшчэнне не даводзіцца — ёсць складанасці з закупкай сыравіны / Ілюстратыўнае фота pixabay.com

З расійскіх крам можа знікнуць сантэхніка, піша "Коммерсант". Журналісты выдання пагутарылі з прадстаўнікамі гандлёвых сетак і высветлілі, што крамы цяпер распрадаюць тавары, якія былі на складах. З новымі пастаўкамі ёсць пытанні.

Прычыны — санкцыі ЕЗ супраць Расіі, лагістычныя складанасці і складанасці з аплатай, а таксама пагаршэнне эпідэміялагічнай абстаноўкі ў Кітаі. Разлічваць на імпартазамяшчэнне і айчыннага вытворцу таксама не даводзіцца — ёсць складанасці з закупкай сыравіны. Да прыкладу, лакафарбавыя матэрыялы, якія таксама трапілі пад санкцыі, — мясцовай вытворчасці, але кампаненты для іх імпартаваліся з ЕЗ. Складана будзе знайсці замену сыравіны для вытворчасці ўнітазаў і керамічнай пліткі.

"Праз некалькі месяцаў DIY-сеткі чакаюць недахоп сантэхнікі, будаўнічай хіміі, інструментаў і інжынернага абсталявання", — адзначае выданне.

Нагадаем, 8 красавіка ЕЗ прыняла чарговы пакет санкцый супраць Расіі праз вайну, якую тая распачала супраць Украіны. У пералік забароненых да ўвозу ў Расію тавараў трапіў і шэраг будаўнічых матэрыялаў.  Сярод іх — розныя фарбы і лакі, гліны, асобныя віды ваннаў, душавых кабін, унітазаў, папяровых матэрыялаў, дахоўкі з керамікі і інш.

Між тым у расійскім Мінпрамгандлю выданню заявілі, што дэфіцыту не будзе — Расія "працягвае нарошчваць магутнасці па вытворчасці керамічнай сантэхнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі