Расійскія Z-каналы кажуць пра захоп украінцамі газавай станцыі "Суджа"
Суджа
Падраздзяленні УСУ ў Курскай вобласці Расіі ўсталявалі кантроль над населенымі пунктамі Абухоўка, Пакроўскае, Тоўсты Луг і Любімаўка, паведамляюць расійскія Z-каналы. Таксама яны сцвярджаюць, што ўкраінцы захапілі газавымяральную станцыю "Суджа" ў аднаіменным райцэнтры.
Афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі пакуль няма — ні з украінскага, ні з расійскага бакоў.
Газавымяральная станцыя "Суджа" — адзін са значных пунктаў для паставак расійскага газу ў Еўропу. Штодня праз яе праходзіць да 42 мільёнаў кубаметраў газу.
Часці УСУ вядуць баі ў Курскай вобласці з раніцы 6 жніўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.