Расійскую праваабаронцу Яньшыну затрымалі пасля суда над "вясноўцамі"

Кацярына Яньшына / t.me/polniypc
Кацярына Яньшына / t.me/polniypc

На 15 сутак асудзілі ў Беларусі расійскую праваабаронцу Кацярыну Яньшыну, затрыманую 5 студзеня пасля суда па "справе Вясны".

Як піша ПЦ "Вясна", Яньшына — журналістка і правабаронца, якая супрацоўнічае з "Мемарыялам". У Беларусь яна прыехала на суд над "вясноўцамі" як незалежная назіральніца. У першы ж дзень суда, 5 студзеня, каля 17-й гадзіны дзяўчыну затрымалі адразу пасля заканчэння пасяджэння. На выхадзе з залы суда яе чакалі некалькі чалавек, які завялі расіянку ў службовае памяшканне "для гутаркі".

Больш нікога ў памяшканне не пусцілі. Аховы суда заявіла, быццам Кацярына парушала парадак падчас пасяджэння: рабіла фота і вяла трансляцыю.

Ноч Яньшына правяла ў ІЧУ. 6 студзеня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска суддзя Таццяна Мотыль прызначыла ёй 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Дзяўчыну прызналі вінаватай у дробным хуліганстве (арт. 19.1. КаАП).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі