Рассельгаснагляд зноў знайшоў геном АЧС у беларускім мясе
Гэта пяты выпадак за кастрычнік.
Як адзначае interfax.by, генетычны матэрыял віруса выяўлены ў каўбасных вырабах Бабруйскага і Магілёўскага мясакамбінатаў і прадпрыемства "Белатміт".
Раней Рассельгаснагляд паведамляў пра тое, што геном АЧС выяўлены ў прадукцыі Бабруйскага, Магілёўскага, Аршанскага і Мінскага мясакамбінатаў.
Нагадаем, што Беларусь прыняла рашэнне да 11 лістапада прыпыніць пастаўкі свініны ў Расію ў сувязі з АЧС. Ад 1 лістапада наша краіна спыняе імпарт свініны з Малдовы і Чарнагорыі, бо падазрае, што што геном АЧС трапіў у сыравіне з гэтых краінаў.