"Нёман" спыніў серыю паражэнняў у чэмпіянаце Беларусі
Заўзятары "Нёмана"
"Нёман" спыніў серыю паражэнняў у футбольным чэмпіянаце Беларусі. У чацвер гродзенцы абыгралі салігорскі "Шахцёр" — 1:0. Адзіны гол на 65-й хвіліне забіў Ягор Зубовіч.
У іншых матчах 7-га тура мінскае "Дынама" і "Віцебск" згулялі ўнічыю 1:1, "Смаргонь" і "Днепр" — 0:0. Яшчэ пяць матчаў прызначаны на 3-4 траўня.
Лідыруе "Славія" — 16 ачкоў (пасля 6 матчаў), у "Нёмана" — 15 (7), мінскае "Дынама" мае 13 (7), "Тарпеда-БелАЗ" — 13 (6), брэсцкае "Дынама" — 12 ачкоў (6).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.