Размяшчэнне ядзернай зброі ў РБ не мяняе ваенную сітуацыю — прэзідэнт Латвіі

Эгілс Левітс / DW
Эгілс Левітс / DW

Размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі не мяняе ваенную сітуацыю. Пра гэта прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс заявіў у інтэрв'ю DW, каментуючы заяву Уладзіміра Пуціна аб размяшчэнні ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі.

"Па гэтым пытанні мы кансультаваліся з саюзнікамі. На гэты момант NATO мяркуе, што агулам гэта не мяняе ваенную сітуацыю. З ваеннага пункту гледжання не так важна, дзе непасрэдна знаходзіцца ядзерная зброя. Але, вядома, гэта палітычны сігнал, які пасылаецца Масквой: Расія не хоча міру, Расія хоча працягваць агрэсію ва Украіне", — заявіў прэзідэнт Латвіі.

На думку Левітса, і Еўрасаюз, і NATO цяпер павінныя найперш думаць, як падтрымаць Украіну ўсімі неабходнымі ёй сістэмамі ўзбраення. "Каб Украіна магла супрацьстаяць расійскаму нападу, а таксама каб магла выйграць гэтую вайну. Калі ў нас ёсць такая мэта, то, вядома, кожная краіна павінна падумаць пра тое, якім можа быць яе ўнёсак у дасягненне гэтай мэты. У Латвіі знішчальнікаў няма. Але тыя краіны, у якіх ёсць танкі і знішчальнікі, павінны пра гэта падумаць", — дадаў латвійскі прэзідэнт.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі