Рэцэпт шчасця Эйнштэйна прадалі за 1,56 млн долараў (фота)

Рэцэпт шчасця Эйнштэйна прадалі за 1,56 млн долараў (фота)

Рэцэпт шчасця Альберта Эйнштэйна прадалі за 1,56 млн долараў. Аукцыён прайшоў у Іерусаліме. Як інфармуе “Бі-Бі-Сі”, гэтую запіску знакаміты навуковец напісаў у 1922 годзе ў такійскім гатэлі (у Японіі ён чытаў лекцыі). Яе Эйнштэйн перадаў кур’еру замест чаявых (у яго проста не было грошай). Ён толькі даведаўся пра прысуджаную яму Нобелеўскую прэмію па фізіцы і сказаў, што гэтая запіска, калі пашанцуе, можа аказацца нашмат больш каштоўнай, чым чаявыя.

Навуковец напісаў у запісцы па-нямецку: “Спакойнае і сціплае жыццё прынясе больш шчасця, чым пагоня за поспехам і пастаянны клопат, які яго суправаджае”.

Эйнштэйн у той жа час напісаў другую запіску: “Дзе ёсць воля, там ёсць і спосаб”. Яе прадалі за 240 тысяч долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі