Рэдактар "Нашай Нівы" Андрэй Скурко затрыманы на 72 гадзіны
Андрэй Скурко / svaboda.org
Рэдактар выдання "Наша Ніва" Андрэй Скурко затрыманы на 72 гадзіны. Сёння ў яго дома адбыўся ператрус, піша "Наша Ніва".
Ператрус сёння таксама прайшоў у рэдакцыі выдання, офісе бухгалтэрыі і ў дамах рэдактараў.
На Акрэсціна таксама знаходзіцца галоўны рэдактар выдання Ягор Марціновіч. Яго падазраюць па частцы 1 арт. 342 КК РБ — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзел у іх.
Як паведамляе выданне, ператрусы і допыты супрацоўнікаў праходзяць таксама ў сувязі з падазрэннямі па парушэнні артыкула 293 КК — масавыя беспарадкі.
Ператрусы праводзілі супрацоўнікі розных упраўленняў органаў унутраных спраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.