Рэдкія ёлачныя цацкі пакажуць у Нацыянальным гістарычным музеі
Фота прадстаўленае ў якасці ілюстрацыі / ekbfree.ru
Прэзентацыя навагодняга выставачнага праекта "Музей ёлачных цацак" адбудзецца 6 снежня ў Мінску. Як паведамляюць у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, дзе будзе праходзіць выстава, наведвальнікі змогуць паглядзець навагоднія цацкі з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Амерыкі і Афрыкі. Аналагаў ім няма ні ў адным еўрапейскім музеі! Сярод экспанатаў — дакладная копія цацкі, падоранай Папу Рымскаму Яну Паўлу ІІ, велізарны шкляны шар з Венскага балю і гэтак далей.
Таксама гасцям музея прапануюць пазнаёміцца з традыцыямі навагодніх святаў у Паўночнай Карэі, Іране, Конга, Перу, Новай Зеландыі і многіх іншых экзатычных краінах.
Экспазіцыя пабудаваная па прынцыпе магічнага лабірынта, дзе прадстаўленая гісторыя стварэння шкляных ёлачных цацак з сярэдзіны ХІХ стагоддзя да нашых дзён. Самыя маленькія наведвальнікі змогуць паглядзець мініяцюрны інтэрактыўны калядны гарадок.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.