100 туркменаў і ўзбекаў супраціўляліся мінскай міліцыі, 20 затрымалі

Як паведамляе БЕЛТА, вялікая група "выхадцаў з Азіяцкага рэгіёну... паводзілі сябе непрыстойным чынам у адносінах адзін да аднаго і да навакольных". На праваахоўнікаў яны не рэагавалі. Больш таго, спрабавалі аказаць супраціў супрацоўнікам міліцыі.

У выніку было затрымана 20 чалавек, з якіх 18 — грамадзяне Туркменістана, якія навучаюцца ў Мінску, двое — грамадзяне Узбекістана, працаўнікі замежнага прадпрыемства. На іх склалі пратаколы аб дробным хуліганстве. Цяпер далейшы лёс затрыманых і магчымасць іх знаходжання ў нашай краіне разгледзіць суд Кастрычніцкага раёна.

20 замежнікаў, якія супраціўляліся міліцыі, атрымалі штрафы і суткі

Фота — rvmk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі