15 верасня ў Беларусі адзначаюць Дзень бібліятэкі

Традыцыйна гэтае свята адкрыюць урачыстасці на плошчы перад будынкам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ля помніка Францыску Скарыне. У імпрэзе возьмуць удзел прадстаўнікі ўлады ў сферы культуры, а таксама бібліятэчная грамадскасць з розных рэгіёнаў краіны.

Апроч таго, у Нацыянальнай бібліятэцы сёння адкрыецца выстава “Сам сабе мастак”. Гэтая экспазіцыя падрыхтаваная па выніках конкурсу, які праходзіў сярод бібліятэчных работнікаў з усёй Беларусі. На выставе прадставяць 70 найлепшых работ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі