Актор Павел Харланчук: Лукашэнка для мяне такі ж глядач, як і ўсе

Нагадаем, Купалаўскі тэатр пасля рэстаўрацыі адкрыецца 29 сакавіка спектаклем “Паўлінка”. Уваход на спектакль будзе толькі па запрашэннях. Сярод запрошаных — Аляксандр Лукашэнка. Апошні раз кіраўніка дзяржавы бачылі ў Купалаўскім болей за 10 гадоў таму — на спектаклі “Князь Вітаўт” паводле п'есы Дударава.

Выканаўца ролі Адольфа Быкоўскага — актор Павел Харланчук-Южакоў кажа Еўрарадыё, што асаблівых хваляванняў перад высокім госцем не адчувае. Але  перажывае, як ацэняць яго ігру ў спектаклі калегі па прафесіі. 

Павел Харланчук-Южакоў: “Я  хвалююся як перад звычайным гледачом. Там будуць людзі з іншых тэатраў і гэтак далей”.

Фота — kino-teatr.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі