Аляксандр Глеб зноў атрымаў траўму

Гэта адбылося на перадматчавай размінцы самарскіх "Крылаў Саветаў". У выніку, на гасцявы паядынак з "Растовам" ён не выйшаў. Як паведамляе "Прессбол", галоўны трэнер самарцаў Андрэй Кобелеў выказаў спадзяванне, што траўма Глеба не вельмі сур'ёзная. Футбаліст паспеў згуляць у сваёй новай камандзе толькі адзін матч. Сённяшнюю гульню з "Растовам" "Крылы Саветаў" прайгралі з лікам 0:1. Адзіны гол на рахунку беларуса Цімафея Калачова.

Адзначым, што за самарскую каманду гулялі беларусы Сяргей Верамко, Дзмітрый Вярхоўцаў і Сяргей Карніленка, які аднавіўся пасля траўмы.

Тым часам сайт Расійскай прэм’ер-лігі паведамляе, што гулец самарскіх "Крылаў Саветаў" Аляксандр Глеб мае рост 1 сантыметр і вагу 1 кілаграм!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі