Аляксандр Гутар падпісаў кантракт з мінскім "Дынама" (фота)
Як і планавалася, гэта адбылося пасля вяртання каманды з турэцкага збору.
Як паведамляе афіцыйны сайт ФК "Дынама-Мінск", кантракт з Гутарам разлічаны на тры гады.
Нагадаем, 23-гадовы брамнік сёлета вырашыў сыйсці з БАТЭ. Беларуская федэрацыя футбола дазволіла яму датэрмінова разарваць кантракт з барысаўчанамі. Гутар мусіць заплаціць ужо былому свайму клубу 180 тысяч долараў кампенсацыі.
Фота — dinamo-minsk.by