Амаль усіх беларусаў з Сірыі эвакуявалі
Каля ста грамадзян Беларусі, якія жылі ў Сірыі, пакінулі гэтую краіну і вярнуліся на радзіму.
Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на МЗС Беларусі. Як кажа, прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, пераважная большасць нашых суайчыннікаў, якія стала пражывалі ў Сырыі, выехалі яшчэ летась. Разам з беларускімі грамадзянамі часта выязджалі і члены іх сем’яў, грамадзяне Сірыі. Па звестках МЗС, сёння ў зоне канфлікту беларускіх грамадзян не засталося.
Цяпер у Сірыі застаюцца асобныя грамадзяне Беларусі, якія з уласнага жадання вырашылі не эвакуявацца дзеля асабістых акалічнасцяў.
У беларускай амбасадзе ў Дамаску застаюцца тры дыпламаты.
Фота — oko-planet.su