Андрэй Фёдараў: Найхутчэй на саступкі пайшоў Мінск

Нагадаем, учора Еўрапарламент адклаў на два тыдні прыняццё рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі. А вярхоўны прадстаўнік па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заявіла, што да саміта кіраўнікоў МЗС краін ЕС, які 23 сакавіка разгледзіць магчымае ўвядзенне эканамічных санкцый супраць Беларусі, амбасадары краін ЕС мусяць вярнуцца ў Мінск.

Андрэй Фёдараў кажа, што варта дачакацца афіцыйнай інфармацыі, ці сапраўды амбасадарам ЕС прапанавалі вярнуцца ў Беларусь. І Еўропа магла даць знак афіцыйнаму Мінску, што можа пайсці на саступкі, і ўлады Беларусі маглі пайсці на саступкі. Але найхутчэй, гэта быў "сігнал" з Мінску, мяркуе Фёдараў.

"Я не бачу падставаў, каб адначасова Еўрапарламент адклаў галасаванне па рэзалюцыі, і сп-ня Эштан (калі гэта было) дала такі загад. Напэўна, нешта было", — адзначыў палітолаг у жывым эфіры Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі