Азаранка ачольвае абноўлены рэйтынг WTA
У панядзелак яго апублікаваў сайт Жаночай тэніснай асацыяцыі.
У беларускі Вікторыі Азаранкі 10325 ачкоў і першае месца. Амерыканка Серэна Уільямс з 9970 ачкамі займае другое месца. Трэці радок у рэйтынгу ў расіянкі Марыі Шарапавай — у яе 9545 ачкоў.
Абноўлены рэйтынг можна паглядзець тут.
Беларуска Вольга Гаварцова з 935 ачкамі займае 66-е месца (у папярэднім варыянце рэйтынга было 56-е месца).