БАТЭ высвятляе, ці пусцяць беларускіх заўзятараў на матч з "Фенербахчэ"
Нагадаем, матч 1/16 фінала Лігі Еўропы пройдзе ў Турцыі 21 лютага. Учора стала вядома, што пры пустых трыбунах.
Кантрольна-дысцыплінарная інстанцыя УЕФА пакарала турэцкі “Фенербахчэ” правядзеннем аднаго матчу Лігі Еўропы пры пустых трыбунах з-за паводзінаў заўзятараў падчас гульні з нямецкай "Барусіяй" 6 снежня. Турэцкі клуб вінавацяць ў няякаснай арганізацыі матчу і непрыстойных паводзінах фанатаў, якія кідалі на поле піратэхніку.
Як паведамляе "Прессбол", ФК БАТЭ мае намер накіраваць афіцыйны запыт УЕФА адносна магчымасці прысутнасці беларускіх заўзятараў у гасцявым сектары на гэтай гульні. Як вядома, група фанатаў БАТЭ збіралася ехаць у Турцыю, каб падтрымаць каманду. Яны аплацілі самалёт і гатэль. Ці могуць беларусы спадзявацца на кампенсацыю, пакуль невядома.
Фота — bymedia.net