Беларускі, расійскі і еўрапейскі парламенты знутры (ФОТА)
Журналіст Еўрарадыё прайшоўся па Палаце прадстаўнікоў, Дзярждуме і Еўрапарламенце, з фотаапаратам.
У некаторых краінах без праблем пускаюць на экскурсіі ў прэзідэнцкія рэзідэнцыі і іншыя ўрадавыя будынкі.
Каб на ўласныя вочы знутры ўбачыць, напрыклад, беларускую Палату прадстаўнікоў, трэба прыйсці на прыём да дэпутата, інакш на экскурсію пакуль не трапіш.
Журналіста Еўрарадыё пусцілі з фотаапаратам не толькі ў беларускі парламент, але і ў Дзярждуму Расіі. Таксама мне ўдалося пафатаграфаваць Еўрапарламент у Бруселі, што сёння зрабіць даволі проста.
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Будынак старэйшы за расійскую Дзярждуму на два гады. Тут больш за 700 кабінетаў, вышыня – дзевяць паверхаў.
Еўрапарламент, Брусель
Авальная зала Палаты прадстаўнікоў
Ракурс з трыбуны дакладчыка у беларускай Авальнай зале
Галоўная зала пасяджэнняў Еўрапарламента
Вялікая зала пасяджэнняў у Палаце прадстаўнікоў
Новая мэбля тут жа. Затое ў Авальнай зале антуражныя крэслы і сталы для дэпутатаў засталіся з савецкіх часоў
Зала пасяджэнняў Савета Палаты прадстаўнікоў
У гэтай даволі просценькай з выгляду зале праводзяцца пасяджэнні пастаянных камісій і працоўных груп Палаты прадстаўнікоў
Яшчэ адна буйная зала пасяджэнняў, якой карыстаюцца беларускія парламентарыі
Калідор у будынку Палаты прадстаўнікоў
Выгляд збоку на парадную лесвіцу ў Дзярждуме Расіі. Дэпутаты на вакацыях, а рабочыя
займаюцца касметычным рамонтам
Металічная кампазіцыя унутры "вінтавой" лесвіцы ў Еўрапарламенце
У адным з туалетаў Дзярждумы РФ. Вадкае мыла часам эканомяць, замест
яго прапаноўваюць карыстацца праверанымі цвёрдымі духмянымі кавалачкамі.
Прыбіральня ў Еўрапарламенце. Фота з Інтэрнэта
Прыбіральня ў будынку Палаты прадстаўнікоў
Жырандоля сталінскай эпохі ў Авальнай зале Палаты прадстаўнікоў. Зробленая з беларускага шкла.
Важыць пяць тон, у ёй 536 лямпачак. Зараз яны энергазберагальныя, а раней былі звычайныя лямпы
напалу, якія часам выбухалі. Існуе спецыяльны механізм, які спускае гэту жырандолю ўніз.
Яе чысцяць, мяняюць лямпачкі а потым зноў падымаюць.
Сталоўка ў расійскай Дзярждуме. На пярэднім плане стол, які, па словах кухарак, аблюбавалі
дэпутаты з ЛДПР.
Ва ўсіх залах пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў ставяць разлітую у шкляныя графіны пітную ваду.
Яе наліваюць з крана, прапускаючы пасля гэтага праз вялікі фільтр.
Шыльда з надпісам “Еўрапейскі парламент” на розных мовах.
Беларускамоўныя “пімпачкі” на месцы супрацоўніка Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.
Што цікава, большасць надпісаў на дзвярах дэпутацкіх кабінетаў таксама на беларускай мове.
Адзін з барэльефаў, які ілюструе рэвалюцыйную барацьбу, у фае Авальнай залы Палаты прадстаўнікоў