"Буранаўскія бабулі" міма нот, але ў фінале Еўрабачання (+відэа фіналістаў)

Першы паўфінал Еўрабачання прайшоў 22 траўня ў Баку. Сярод пераможцаў і расійскі фолк-калектыў "Буранаўскія бабулі". Нягледзячы на тое, што бабулі нечакана заспявалі міма нот і адстаючы ад музыкі, яны здолелі атрымаць адну з 10 пуцёвак у фінал.



Нароўні з “фальшывымі” бабулькамі самым яскравым і запамінальным нумарам у параўнанні з пустымі і трывіяльнымі кампазіцыямі астатніх стала Албанія. Рона Нішліў сама без падтанцовак разыграла сапраўдны спектакль і прадэманстравала ў адрозненні ад іншых вакальныя дадзеныя. Дарэчы Рона разам з бабулямі і грэчаскай спявачкай Eleftheria Eleftheriou узначальвае рэйтынг праглядаў у Youtube.



У дзясятку лепшых сярод прадстаўнікоў 18 краін таксама патрапілі ірландскія браты блізняты Jedward з песняй Waterline:



Пераможца “Славянскага базару” з Малдовы, спявак і кампазітар Паша Парфеній з кампазіцыяй Lăutar:



Венгерскі сінці-поп гурт Compact Disco з песняй Sound of the Hearts:



За Данію спявае ўраджэнка Гватэмалы Салуна Самай. Should’ve Known Better


Прадстаўніца Кіпра Іві Адаму - La Love:



Румынія. Поп-гурт Mandinga – Zaleilah



Ісландыю прадстаўляюць ветэраны Еўрабачання дуэт Грэта Салоўмэ і Ёнсі. Never Forget



Грэцыя. Eleftheria Eleftheriou - Aphrodisiac





Фота — daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі