Дар'я Домрачава здабыла "бронзу" ў мас-старце
Медаль беларускай спартсменцы чарговым разам давялося літаральна выдзіраць — яна абышла францужанку Анаі Бескон на апошнім пад’ёме перад фінішам.
Гонка з масавым стартам завяршыла этап Кубка свету, які праходзіў у нарвежскім Халменколене. Выйграла гонку нарвежка Тура Бергер, на другім месцы — Анастасія Кузьміна са Славакіі.
Дар’я Домрачава бегла тры штрафныя колы і гэта зноў перашкодзіла ёй “дастаць” галоўную канкурэнтку — Туру Бергер. Бронзавы медаль у гэтай гонцы не павялічыў шансы беларускі на Малы крышталёвы глобус у гэтай дысцыпліне — у Бергер захавалася перавага ў ачках.
Яшчэ адна беларуска, Надзея Скардзіна фінішавала 18-ай і гэта яе найлепшы вынік у мас-старце.