Еўрапарламент просіць Савет ЕС увесці эканамічныя санцкцыі супраць Беларусі

Еўрапарламент, узрушаны нядаўнімі заявамі Алеся Міхалевіча і Наталлі Радзінай пра катаванні ў КБД прыняў яшчэ адну рэзалюцыю па Беларусі, у якой “у самай строгай форме” асудзіў катаванні і назваў іх абсалютна недапушчальнымі. Еўрадэпутаты таксама нагадалі пра ціск на адвакацкую супольнасць і асудзілі прысуды ўдзельнікам акцыі 19 снежня, што “стала яўным вялікім парушэннем іх палітычных і грамадзянскіх правоў і падпісаных Беларуссю міжнародных канвенцый".

Рэзалюцыя таксама заклікала Савет міністраў ЕС, Еўракамісію і краіны-партнёры ЕС разгледзець магчымасць пашырэння санкцый на іншых пракурораў, суддзяў і супрацоўнікаў КДБ. Таксама дакумент дадаткова заклікае Савет міністраў падумаць пра ўвядзенне кропкавых эканамічных санкцый супраць пэўных дзяржаўных кампаній.

Апрача таго, у дакуменце падкрэсліваецца, што калі беларускі ўрад неадкладна не зробіць крокі па дэмакратызацыі і пашане правоў чалавека, то “працэс збліжэння ЕС і Беларусі будзе замарожаны, уключна з удзелам Беларусі ва Ўсходнім Партнёрстве”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі