Гамельчукі дамагліся, каб не было ўшчыльнення мікрараёну

130404_ty_mozaszs.mp3

Шматпавярховік мусіў паўстаць сярод пяціпавярховых “хрушчовак”. І жыхары былі занепакоеныя тым, што гэтае будаўніцтва прывядзе да знішчэння зялёнай тэрыторыі, дзіцячай пляцоўкі, узнікнуць праблемы з паркоўкамі і з’явяцца іншыя невыгоды ад ўшчыльнення забудовы іх двароў. Каб прыцягнуць увагу мясцовых уладаў да свайго меркавання, людзі сабралі больш за 300 подпісаў пад зваротам у аблвыканкам, расказвае каардынатар кампаніі “Гавары праўдуў Гомелі Валерый Сляпухін:


“Ініцыятыва зыходзіла ад саміх жыхароў, яны вырашылі адстойваць свае правы, подпісы скіравалі ў аблвыканкам з просьбай не распачынаць будаўніцтва. Таксама дэпутатам і адміністрацыяй Савецкага раёна былі арганізаваныя грамадскія слуханні, на якія прыйшла вялікая колькасць людзей. Такога ўлады не чакалі”.


30 сакавіка жыхары вуліцы Валгаградскай атрымалі адказ з упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гомельскага гарвыканкама аб тым, што будаўніцтва дома прызналі немэтазгодным. Такое рашэнне мясцовых уладаў было прыемна нечаканым, бо зазвычай усё вырашаецца на карысць інвестараў, працягвае мясцовы актывіст Валерый Сляпухін:

“Меркаванне грамадзян нікога даўно не хвалюе. І мне было вельмі прыемна, што такое рашэнне было вынесенае, бо спачатку я быў песімістычна настроены наконт выніку гэтых змаганняў”.


Цяпер, маючы такі станоўчы досвед абароны сваіх правоў, жыхары Савецкага мікрараёна Гомеля плануюць прыцягнуць увагу мясцовай улады і да камунальных праблем, бо іх “хрушчоўкі” даўно чакаюць капітальнага рамонта.

Рубрыка “Ты можаш” спецыяльна для праваабарончай праграмы “Кардыяграма”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі