Аляксандр Глеб застаецца ў БАТЭ?
У сераду з Ізраіля вярнуліся футбалісты і трэнеры БАТЭ, які сёлета зноў згуляе ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў. ФОТАРЭПАРТАЖ
Нагадаем, барысаўчане, пасля хатняй перамогі над "Хапаэлем" — 2:0 і гасцявой нічыі — 1:1, выйшлі ў групавы этап футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Лёсаванне — у чацвер, калі і даведаемся наступных сапернікаў беларускай каманды.
У аэрапорце футбалістаў БАТЭ сустракала каля 40 чалавек, пераважна іх жонкі і дзеці. Футбалісты, якія, дарэчы, былі ў добрым настроі, вельмі хутка выйшлі з аэрапорта і раз'ехаліся.
Еўрарадыё пацікавілася ў Аляксандра Глеба, ці застанецца ён у БАТЭ? Футбаліст намякнуў, што гэта не выключана. Таксама ён сказаў, што хацеў бы, каб БАТЭ "патрапілася такая група, з якой было б рэальна выйсці".
Галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка прызнаўся, што хацеў бы, каб адным з сапернікаў каманды ў групавым раўндзе быў англійскі "Манчэстар Юнайтэд".
Распавядае ў жывым эфіры Еўрарадыё Яўген Валошын (на здымку размаўляе з Віктарам Ганчарэнкам. Фота — fcbate.by):