Георгій Кандрацьеў: Нейкі год заварожаны для мяне…

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Георгій Кандрацьеў скардзіцца на траўмы футбалістаў, праз якія не атрымліваецца рэалізоўваць тактычныя задумкі:

 

“Складана. Вы ж бачыце, што адбываецца, колькі ў нас траўмаваных… Я не люблю на гэта спасылацца, але гэта аб'ектыўна. Плануеш адно, а пасля пачынаюцца траўмы. Нейкі год заварожаны для мяне… Даводзіцца змяняць склад. Але галоўнае, што хлопцы разумеюць: я хачу ў больш агрэсіўны футбол гуляць, больш атакуючы. І мы абавязкова і надалеё будзем гэта рабіць”.

 

Праз траўмы зборная Беларусі часова страціла паўабаронцаў Антона Пуцілу і Цімафея Калачова. Напярэдадні матча з Іспаніяй, якая дамінуе і татальна кантралюе мяч у цэнтры поля, гэта вельмі не да месца. Замяніць дасведчаных гульцоў закліканыя аднагодка Пуцілы Андрэй Чухлей і гулец моладзевай зборнай Ілля Алексіевіч, для якога гэта будзе дэбют у нацыянальнай камандзе.

 

Георгій Кандрацьеў: “У нас шмат бегаюць па футбольным полі. Алексіевіч на ім гуляе ў футбол. Я люблю такіх гульцоў, якія на полі думаюць, не баяцца мяча. Ён разумны, ён футбаліст А Чухлей зараз выдатна выглядае ў “Урале”. Я паглядзеў дзве гульні. Фізічна ён выдатна выглядае. Прычым гуляў не на сваёй пазіцыі, а на месцы правага абаронцы. У кубкавым матчы не спыняўся 120 хвілінаў, з мячом працаваў добра. Мяне вельмі ўзрадаваў”.

 

За нацыянальную зборную Чухлей згуляў два матчы. Шмат каму ён запомніўся, калі згуляў рукой у сваёй штрафной на трэцяй дададзенай хвіліне матча з Украінай. Андрэй Шаўчэнка з пенальці не прамахнуўся, і беларусы прайгралі з мінімальным лікам 1:0. Гульня з Іспаніяй для Чухлея ― выдатны шанец рэабілітавацца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі